Запрашаем вас акунуцца ў таямнічы свет паданняў і містыкі! Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, узорны музычна-драматычны тэатр «Гарадзенскі званочак» прэзентуе спектакль-баладу «Свіцязь» паводле твора славутага Адама Міцкевіча.
Гэта гісторыя пра гонар, вернасць і непахіснасць духу, якая ажывае праз музыку, пластыку і слова. Гледачоў чакае захапляльнае падарожжа да берагоў легендарнага возера, дзе гісторыя сустракаецца з магіяй, а мінулае прамаўляе да сучаснікаў.
Над пастаноўкай працавалі:
- Рэжысёр: Вольга Авасількі
- Мастак: Вікторыя Анціпіна
- Харэограф: Ганна Сафронава
- Педагог па вакале: Таццяна Цямчык
Прыйдзіце, каб пачуць голас легенды!
Дата: 22 красавіка 2026 года
Час: 16:00
Адрес: Канцэртная зала, вул. Дзяржынскага, 1
Тэлефон кассы: 62-00-94
Инфалінія: 8 (029) 780-20-55, 8 (029) 789-69-57