Усім прывітанне! Запрашаем на адкрыццё выставы жывапісу «Белая прастора»
У хуткім часе, 3 снежня 2025 года, у Гродзенскай выставачнай зале адчыніцца выстава гродзенскай мастачкі Вікторыі Ільіной.
Наведвальнікі ўбачаць традыцыйныя для творчасці Вікторыі выявы гарадскога асяроддзя, вясковыя краявіды і нацюрморты, новыя працы розных серый. Многім спадабаюцца некалькі манахромных палотнаў «Лабірынт», дзе можна паблукаць у бясконцай прасторы сучасных архітэктурных збудаванняў. Тэма: «Пагранічны пераход» прыгадае пачуццё чакання і трывогі пры перасячэнні мяжы. На выставе будзе прадстаўлены праект, дзе кожны зможа прыняць удзел і стаць сааўтарам мастацкага твора.
3 снежня з 17:00 да 20:00 ўваход вольны
Дата адкрыцця: 3 снежня 2025 года ў 17:30
Даты правядзення: 3-22 снежня 2025 года
Часы працы: штодзённа з 9:00 да 20:00
Адрас: Гродзенская выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38
Кошт білетаў з 4 снежня:
дарослы - 4,00 руб;
студэнцкі - 3,00 руб;
школьны з 6 гадоў - 2,00 руб;
дзецям да 6 гадоў уваход вольны
Тэлефоны для даведак: +375 (152) 62-29-82, +375 (29) 549-79-05