Русский
Гродно
Рукатворныя цуды (0+)
Другое
Описание

25 студзеня 2022 года ў 15.00 у выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” адбудзецца адкрыццё справаздачнай выстаўкі майстроў народнай творчасці і мастакоў “Рукатворныя цуды” філіяла “Цэнтр рамёстваў “Спадчына” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”.

У экспазіцыі выстаўкі будзе прадстаўлена больш за 150 работ, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва кіраўнікамі і ўдзельнікамі студый Цэнтра рамёстваў, а таксама ўдзельнікамі народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”.

Асаблівае месца на выстаўцы аддадзена работам народнага майстра Дамінікі Кавалёнак, якая з’яўляецца носьбітам элемента гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Гродзенскія велікодныя вербы.

Беларускае мастацтва саломапляцення прадстаўлена вырабамі вядомага майстра саломапляцення Наталлі Кірко і ўдзельнікамі студыі “Саламяны цуд”.

Экспазіцыю выстаўкі дапоўняць лепшыя работы вядомых Гродзенскіх майстроў

Комментарии