Русский
Гродно
Сцяжынка ў дзяцінства (0+)
Другое
Описание

Выстава, якую прапануе да прагляду Сняжана Віцецкая, з'яўляецца надзвычай жыццесцвярджальнай - зараз гэта неабходна кожнаму з нас як паветра.

У сваiх працах мастачка iмкнецца адлюстраваць каштоўнасць кожнага чалавека. Вобразы на гэтых палотнах падымаюць пытанні паўнавартаснага, абароненага, бяспечнага дзяцінства. Экспазiцыя накiраваная на ахову жыцця ад першай хвiлiны пад сэрцам матулi, заклікае быць больш уважлівым да маленькага, але дасканалага Чалавека, не псаваць яго адсутнасцю любовi, часу і ўвагі.

Мы можам навучыцца разам з ім непасрэднасці, натуральнасці, прастаце. У нас ёсць магчымасць развівацца разам з дзіцем, дасягаючы сталасці, адказнасці, бескарыслівасці, вызваліцца ад эгацэнтрызму. Дорачы сям'і дзіця, Неба дапамагае здабыць сэнс, запатрабаванасць, цэласнасць асобы. Чалавек перастае быць адзінокім, паўната яго праяўляецца ў клопаце пра іншага чалавека.

На выставе, якая будзе доўжыцца з 22 ліпеня па 16 жніўня, будуць прадстаўлены лепшыя працы Сняжаны Віцецкай.

Комментарии